Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэст

Марыя Маісееўна Эсен нарадзілася 3 снежня 1872 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і дробнага чыгуначнага служачага. У хуткім часе сям’я яўрэя Маісея Бярцынскага і немкі Эсен пераехала ў Самару. У сям’і было пяцёра дзяцей, усе яны ўзялі прозвішча маці. Марыя Эсен закончыла прыходскую школу, курсы медсясцёр, па прызыву Л. М. Талстога паехала ў вёску аказваць дапамогу сялянам.

Аляксандр Анатольевіч Мяшкоў нарадзіўся 10 чэрвеня 1962 г. у г. Брэсце. Бацька, Анатоль Пятровіч Мяшкоў (1937–1994), — выкладчык кафедры фізвыхавання Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, арганізатар і трэнер гандбольнай каманды, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (1993). Аляксандр у дзяцінстве займаўся футболам і гандболам, старшакласнікам выступаў за гандбольную каманду «Педуніверсітэт» на першынстве ВНУ рэспублікі.

У 1502 г. вялікі князь літоўскі Аляксандр дазваляе нейкаму Федку Янушковічу памяняць свой фальварак на «зямлю Ушпаноўску», якая належала Мікалаеўскай царкве. Назва гэтага паселішча паходзіць, напэўна, ад імёнаў або прозвішчаў: Шпан, Шпанаў, Шпановіч ці падобных да іх.

Анатоль Пятровіч Мяшкоў нарадзіўся 7 лютага 1937 г. у в. Слабада Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1944 г. з бацькамі пераехаў у г. Брэст. У 1955 г. скончыў спартыўную школу № 1, дзе іграў у баскетбол. Працаваў трэнерам па баскетболу ў спартыўным таварыстве «Спартак» (1956–1960) і дзіцячай спартыўнай школе № 4 (1960–1961).

Ціхан Якаўлевіч Кісялёў нарадзіўся 12 жніўня 1917 г. у в. Агародня Дабрушанскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні (цяпер у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1936 г. скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча, у 1941 г. — Гомельскі педагагічны інстытут. З 1936 г. настаўнічаў у школах Ельскага раёна Гомельскай вобласці, выкладаў беларускую мову і літаратуру.

Павел Аляксандравіч Каценін нарадзіўся 22 снежня 1792 г. у сяле Шаёва Кастрамской губерні (цяпер Кастрамской вобласці) у сям’і генерал-лейтэнанта Аляксандра Фёдаравіча Каценіна. Атрымаў добрую дамашнюю адукацыю, ведаў латынь і некалькі еўрапейскіх моў. Яго лічылі чалавекам энцыклапедычных ведаў.

Сумбат Хачатуравіч Арзуманян нарадзіўся 17 лістапада 1917 г. у сяле Гюнекале (Чартар) Елізаветпольскай губерні (Нагорны Карабах). Закончыў 10 класаў (1938), паступіў у Бакінскі педагагічны інстытут на фізіка-матэматычны факультэт. Аднак 15 верасня 1938 г. са студэнцкай лаўкі прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў Кіеўскую ваенную акругу.  У складзе 65-га кавалерыйскага палка 32-й кавалерыйскай дывізіі прымаў удзел у вызваленчым паходзе Чырвонай арміі на Заходнюю Украіну (1939) і ў Бесарабію (1940).

Тамара Анатольеўна Тэвасян нарадзілася 8 чэрвеня 1952 г. у Мінску. З дзяцінства праяўляла сябе ў сцэнічных мастацтвах — вучалася харэаграфіі і акрабатыцы, спявала і танцавала. Паступала ў тэатральны інстытут, але з-за малога росту (1,55 м) яе не прынялі.

Вячаслаў Мікалаевіч Пагодзін нарадзіўся 10 кастрычніка 1947 г. у сям’і ваеннага ў г. Грозным (Чачэна-Інгушская АССР). З шасцаццаці гадоў жыў у Растоўскай вобласці, куды перавялі бацьку. Пасля заканчэння сярэдняй школы, паступіў у тэхнічнае вучылішча, але не закончыў, бо зразумеў, што не яго гэты шлях.

Канстанцін Георгіевіч Шэлепень нарадзіўся 28 ліпеня 1947 г. у г. Баранавічы. Закончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1971). У 1972–1974 гг. праходзіў службу ў Савецкай арміі. З 1974 г. працаваў урачом-ардынатарам, загадчыкам аддзялення Баранавіцкага анкалагічнага дыспансера. За ўкараненне новых методык лячэння быў удастоены прэміі Савета Міністраў СССР (1982).

Старонка 7 з 58